Водныя шляхі Кобрынскага краю
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Водныя шляхі Кобрынскага краю

PDF Печать E-mail

Супрацоўнікамі аддзела абслугоўвання і інфармацыі Кобрынскай РЦБС падрыхтавана 2-е выданне, дапрацаванае і дапоўненае, інфармацыйна-бібліяграфічнага бюлетэня «Водныя шляхі Кобрынскага краю» з цыкла «Па старонках календара нашай памяці».

Тры каналы, якія знаходзяцца ў межах Кобрынскага раёна, з’яўляюцца юбілярамі 2025 года. Найстарэйшаму меліярацыйнаму каналу Беларусі - каналу Бона (1540 г.) - спаўняецца ў бягучым годзе 485 гадоў з пачатку будаўніцтва. Адзначаюць свае юбілейныя даты і такія каналы, як Дняпроўска-Бугскі (1775 г. - 250 гадоў) і Арэхаўскі (1905 г. - 120 гадоў).
Інфармацыйна-бібліяграфічны бюлетэнь уключае тры раздзелы: «Самы стары меліярацыйны канал Беларусі», «Дняпроўска-Бугскі канал: скрозь стагоддзі і лёсы», «Арэхаўскі - магістральны меліярацыйны канал». Спіс крыніц прадстаўлены кнігамі, артыкуламі з перыядычных выданняў розных гадоў выдання. Размешчаны ў наступнай паслядоўнасці: спачатку кнігі ў алфавіце аўтараў, назваў (з перавагай энцыклапедычных выданняў), потым артыкулы з газет і часопісаў у адваротным парадку (у межах года – па алфавіце). Выданне змяшчае фотаздымкі.
Інфармацыйна-бібліяграфічны бюлетэнь «Водныя шляхі Кобрынскага краю» будзе карысны настаўнікам, навучэнцам, бібліятэкарам, краязнаўцам, усім тым, хто вывучае свой край, цікавіцца прыродай, прыроднымі рэсурсамі, экалагічным становішчам Кобрыншчыны.

1

Авторизация

Перевод

English French German Italian Portuguese Russian Spanish
Яндекс.Метрика