Творчая гавань для юных талентаў
Творчая гавань для юных талентаў : інфармацыйна-бібліяграфічнае выданне да 75-годдзя з часу заснавання дзяржаўнай установы адукацыі «Кобрынскі раённы цэнтр дзіцячай творчасці» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. С. Д. Курачук. – Кобрын, 2025. – 48 с. : фат. – (Серыя «Адукацыя на Кобрыншчыне»).
Інфармацыйна-бібліяграфічнае выданне «Творчая гавань для юных талентаў» з серыі «Адукацыя на Кобрыншчыне» прысвечана 75-гадоваму юбілею дзяржаўнай установы адукацыі «Кобрынскі раённы цэнтр дзіцячай творчасці».
Неад'емнай часткай агульнаадукацыйнай сістэмы раёна з'яўляецца дадатковая адукацыя, да сферы якой адносіцца цэнтр дзіцячай творчасці. На працягу многіх гадоў Цэнтр застаецца яркім асяродкам культурнага і адукацыйнага жыцця горада, дзе пад адным дахам аб'яднаны дзясяткі гурткоў і секцый. Гэта ўнікальны Цэнтр, які адкрывае новыя гарызонты для творчай самарэалізацыі юных жыхароў Кобрыншчыны.
Юбілейнае выданне «Творчая гавань для юных талентаў» дае магчымасць пазнаёміцца з гісторыяй заснавання і сённяшнім днём раённага цэнтра дзіцячай творчасці, дасягненнямі, традыцыямі ўстановы, творчымі калектывамі.
Выданне мае наступную структуру:
Ад складальніка
I. Ад Дома піянераў да нашых дзён
Гісторыя станаўлення
II. Горад дзяцінства ў горадзе
Дзень сённяшні
III. Ад таленавітага педагога да таленавітага дзіцяці
Узорныя калектывы РЦДТ
▲танцавальны калектыў «Пралесачкі»
▲вакальная студыя «Крыніца»
▲ансамбль сучаснага танца «Модерн»
▲інструментальная група «Хороший день»
▲студыя выяўленчага мастацтва
Спіс крыніц
Інфармацыйна-бібліяграфічнае выданне прадстаўляе больш за 150 бібліяграфічных крыніц. Уключае артыкулы з перыя-дычных выданняў, пачынаючы з 1971 года. Змяшчае фотаздымкі розных гадоў з фотаархіва і сайта дзяржаўнай установы адукацыі «Кобрынскі раённы цэнтр дзіцячай творчасці», а таксама з фотагалерэі Кобрынскай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы.
Паказальнік адрасаваны ўсім, хто займаецца вывучэннем роднага краю, цікавіцца яго гісторыяй, адукацыяй, культурай.




