Кожная пятніца – роднае, сваё
09.02.2026 08:26
У філіяле «Дзівінская сельская біліятэка» для дзяцей пачатковых класаў прайшла конкурсна-забаўляльная праграма «Вясёлыя гульні беларусаў», якая адбылася ў рамках праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё». Бібліятэкар распавяла аб традыцыйным жыцці нашых продкаў, пра звычаі і абрады беларусаў, звязаныя з народнымі гульнямі. Дзеці адказвалі на на пытанні віктарыны «Казачная». Актыўна прымалі ўдзел у гульнях «Пеўні», «Агароднік», «Замарожаныя», «Самы кемлівы». Бібліятэкар пазнаёміла юных ўдзельнікаў мерапрыемства з кнігамі пра беларускія народныя гульні.
Добавить комментарий







