«Літаратурны ліхтарык» да Дня роднай мовы
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

«Літаратурны ліхтарык» да Дня роднай мовы

PDF Печать E-mail

Да Міжнароднага дня роднай мовы прымеркавалі чарговыя мерапрыемствы ў Кобрынскай дзіцячай бібліятэцы ў рамках сумеснага праекта з Брэсцкім абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі.

На свята роднай мовы «Я маленькі беларус, сваёй мовай ганаруся» для вучняў трэціх класаў СШ № 2 і вучняў чацвёртых класаў гімназіі г. Кобрына запрасілі члена СПБ, кабрынчанку Наталлю Кандрашук. Дзіцячая пісьменніца прэзентавала сваю новую кнігу казак для дзяцей «Мося и Гавлик». Нягледзячы на рускую мову выдання, госця пазнаёміла дзяцей менавіта з беларускай версіяй твораў, якія першапачаткова пабачылі свет ў раённай газеце «Кобрынскі веснік». Дзеці не толькі слухалі цікавыя гісторыі пра кацяня Мосю і шчанюка Гаўліка, але і адгадвалі загадкі, чыталі вершы Наталлі Кандрашук, спрабавалі сябе ў ролі перакладчыкаў, удзельнічалі ў турніры знаўцаў «Родная мова – мой выток, мая аснова», стыкер-акцыі «І прыгожа льецца на прасторы слова беларускай мовы». Загадчыца філіяла «Дзіцячая бібліятэка» Кацярына Нясцюк прапанавала наведвальнікам вандроўку па старонках беларускіх кніг «У свеце родных слоў» і слайд-прэзентацыю «Гэта мова твая і мая… родная, беларуская!».

1 1 1 1 1 1 1 1 1 1

Авторизация

Перевод

English French German Italian Portuguese Russian Spanish
Яндекс.Метрика