Роднай мовы гук чароўны
Бялоў, Д. Роднай мовы гук чароўны / Д. Бялоў // Кобрынскі веснік.— 2026.— 7 сакавіка (№ 10).— С. 16 : фат.
У рамках агульнанациянальнага праекта «Кожная пятнца - роднае, сваё» да Міжнароднага дня роднай мовы філіял «Лукская сельская бібліятэка» арганізаваў літаратурную гадзіну «Роднай мовы гук чароўны».
Роднай мовы гук чароўны
У рамках агульнанациянальнага праекта «Кожная пятнца - роднае, сваё» да Міжнароднага дня роднай мовы філіял «Лукская сельская бібліятэка» арганізаваў літаратурную гадзіну «Роднай мовы гук чароўны». Бібліятэкар нагадала пра гісторыю свята. Каб зацікавіць дзяцей беларускай мовай і літаратурай, а таксама далучыць іх да культуры, была прапанавана гульня «Апрані ляльку». Школьнікі вывучалі беларускія словы, такія як сукенка, кашуля, спадніца, андарак, а такс ама пазнаёміліся з нацыянальным адзеннем і яго асаблівасцямі. Прысутныя пазнаёмілісяс новымі творамі класікаў і сучасных аўтараў беларускай літаратурны на выставе «Беларуская мова – мелодыя сэрца». У заключэнні ўдзельнікі атрымалі закладкі з запаведзямі аб мове, якія напісаў Віктар Швед, беларускі паэт, публіцыст і грамадскі дзеяч.
Дзмітрый Бялоў



