Кніга, сябар і чараўнік, запрашае ўсіх сяброў!
12.06.2026 09:03
У Кобрынскай дзіцячай бібліятэцы прайшла конкурсна-займальная праграма «Кніга, сябар і чараўнік, запрашае ўсіх сяброў!» у рамках праекта «Літаратурны ліхтарык», які арганізаваны сумесна з Брэсцкім абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі.
На сустрэчу з членам СПБ Наталляй Кандрашук завіталі выхаванцы атрадаў «Васількі» і «Юныя патрыёты» аздараўленчага лагера «Дружба» пры СШ № 8 г. Кобрына. Пісьменніца прэзентавала вучням сваю кнігу «Мося и Гавлик», якая летась пабачыла свет у выдавецкім доме «Звязда». Дзеці актыўна адгадвалі загадкі з кнігі, з цікаўнасцю слухалі аповед пра прыгоды кацяняці і шчаняці, спаборнічалі ў конкурсе на лепшае вымаўленне хуткамоўкі ад Наталлі Кандрашук.
Вясёлым дадаткам да сустрэчы сталі гульні і віктарыны, якія правяла з прысутнымі загадчыца бібліятэкі Кацярына Нясцюк.
Добавить комментарий











