У кожнай кнігі светлая душа

Печать

Дземідовіч, Т. У кожнай кнігі светлая душа / Таццяна Дземідовіч // Заря. – 2022. – 2 красавіка (№ 26). – С. 12-13.

Члены клуба «ПоэтиКо» прынялі ўдзел у XXIX Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы.


У кожнай кнігі светлая душа


Таццяна Дземідовіч, старшыня
Брэсцкага абласнога аддзялення
Саюза пісьменнікаў Беларусі

XXIX Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш прайшла пад слоганам «Рака часу Бацькаўшчыны», а яе гасцямі сталі выдаўцы і кнігалюбы 12 краін.


Праект Брэсцкага абласнога аддзялення «Фарбы Берасцейшчыны» спрыяе папулярызацыі літаратараў з глыбінкі, штогод знаёміць з самабытнасцю творчасці аматарскіх клубаў. На кніжным свяце сябар СПБ Наталля Кандрашук прадставіла кобрынскі клуб «ПоэтиКо», кіраўніком і заснавальнікам якога з’яўляецца. Удзельнікі клуба актыўна выступаюць, удзельнічаюць у грамадскім жыцці, выдаюць кнігі і калектыўныя зборнікі, перамагаюць у літаратурных конкурсах. Сваімі творчымі поспехамі падзялілася настаўніца англійскай мовы Алена Котава, якая прачытала вершы са сваёй дэбютнай кнігі на трох мовах - рускай, беларускай і англійскай.