Галоўная дата краіны

Печать

 28.06.2016

Напярэдадні дзяржаўнага свята Дня Незалежнасці ў інфармацыйна-сэрвісным цэнтры цэнтральнай бібліятэкі арганізавана выстава “Галоўная дата краіны ”, якая будзе дзейнічаць да 4 ліпеня.

На выставе прадстаўлены Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь як асноўны закон дзяржавы, Дэкрэт Прэзідэнта краіны №1 ад 11 снежня 1996 г. “Аб устанаўленні дзяржаўнага свята - Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь”, якім зацверджана штогод адзначаць 3 ліпеня ў Дзень вызвалення Беларусі ад гітлераўскіх захопнікаў Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі) як усенароднае свята. Выстава змяшчае таксама кнігі, артыкулы з перыядычных выданняў.

2

Comments are now closed for this entry