“Усё жыццё ў падарожжы – ад першых да апошніх дзён” – пад такой назвай у СШ №8 г. Кобрына адбылося выступленне ЛПГ “Рытм”, прысвечанае 105-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага паэта, празаіка, публіцыста, перакладчыка Сяргея Іванавіча Грахоўскага.
Супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі пазнаёмілі навучэнцаў са страніцамі біяграфіі Сяргея Іванавіча, з цікавымі фактамі яго жыцця, з творчай спадчынай паэта.
У канцы мерапрыемства вучні прынялі ўдзел у віктарыне “...Ад слова свеціцца жыццё”.