У рамках Года малой радзімы ў цэнтральнай раённай бібліятэцы праходзяць сустрэчы з вядомымі землякамі Кобрыншчыны. Адбылася творчая сустрэча з вучоным-гісторыкам, прафесарам, картографам, ураджэнцам в. Літвінкі Кобрынскага раёна Львом Раманавічам Казловым.
У ходзе сустрэчы прайшла прэзентацыя юбілейнай выстаўкі «Вандроўкі па ваколіцах мінулага», якая з 14 верасня функцыянуе ў інфармацыйна-сервісным цэнтры бібліятэкі. На мерапрыемстве прысутнічалі настаўнікі школ горада, супрацоўнікі ваенна-гістарычнага музея, бібліятэкі, члены гісторыка-краязнаўчай секцыі Кобрынскага ўніверсітэта «залатога ўзросту», краязнаўцы. Вялася цікавая, змястоўная размова-дыялог нашага славутага земляка з удзельнікамі сустрэчы.