Пагуляем у роднае слова

Печать

Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы ў Батчынскай публічнай  бібліятэцы прайшла інтэлектуальная гульня “Пагуляем у роднае слова”. На працягу ўсяго тыдня  для вучняў і настаўнікаў у мясцовай бібліятэцы працавала выстава мастацкай літаратуры “Родная мова-цудоўная мова”. Праведзена піар-акцыя “Мае любімыя беларускія словы”. Удзельнікі гульні прынялі актыўны ўдзел у стварэнні рэкламных слоганаў на тэмы “Чаму я размаўляю на роднай мове?” , “Словы, якія павінен ведаць кожны чалавек”,  адказвалі на пытанні віктарын, дэманстравалі свае ўменні ў чытанні вершаў беларускіх паэтаў.

1 1 1 1 1 1