Як ты дорага мне , мая родная мова!

Печать

Лукская публічная бібліятэка ў рамках Тыдня роднай мовы правяла гадзіну роднай мовы “Як ты дорага мне , мая родная мова!”

Бібліятэкар пазнаёміла з гісторыяй заснавання Дня роднай мовы, расказала аб колькасці моў у свеце, сучасным становішчы ўжывання некаторых з іх. Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў віктарыне “Экскурсія ў жыццё і побыт беларусаў” . Кожнаму чытачу бібліятэкар прапанавала прачытаць прыказку, прымаўку, адгадаць загадку на роднай мове, атрымаць за гэта смайлік і салодкі прыз. У канцы мерапрыемства прагучалі 10 запаведзяў паэта В. Шведа для кожнага беларуса, які імкнецца захаваць сваю культурную спадчыну.
Для наведвальнікаў бібліятэкі арганізавана кніжная выстава "Скарбы Радзімы маёй. Мова.”

2 2 2 2