Падарунак ад “Звязды”

Печать

Кобрынская цэнтральная раённая бібліятэка атрымала ў падарунак ад выдавецкага дома “Звязда” кнігі азербайджанскай паэзіі ў перакладзе на беларускую мову.

Лэйла Аліева. Ліст

У кнізе маладой азербайджанскай паэтэсы няма модных сёння “гульняў са словам”. Яна піша так, як адчувае: пра час, радзіму, пачуцці, людзей. Але ў імкненні спазнаць сябе і свет аўтар нікому не навязвае ўласных меркаванняў – шчыра прапануе падзяліцца святлом і дабрынёй, якія поўняць радкі. У перакладах на беларускую мову, выкананых Таццянай Сівец, чуецца голас Жанчыны, для якой галоўнае – кахаць і верыць.

Анталогія сучаснай азербайджанскай літаратуры. Паэзія

Зборнік з першых старонак апальвае не толькі агнём сапраўднай паэзіі, але і імёнамі творцаў. У кнізе прадстаўлены паэты розных пакаленняў, часам дыяметральна супрацьлеглых паэтычных школ, але ўсіх без выключэння яднае дар і ўменне змяняць свет праз паэтычнае слова.

2 2