Колеры дабра і міра

Печать

У публічным цэнтры прававой інфармацыі бібліятэкі арганізавана выстаўка «Колеры дабра і міра» з серыі «Святочныя даты нашай дзяржаўнасці», прысвечаная Дню Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.

Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, як свята сувернітэта і адзінства нацыі краіны, мы адзначаем у другую нядзелю мая.
На выставе прадстаўлены матэрыялы аб дзяржаўнай сімволіцы Рэспублікі Беларусь, геральдычных сімвалах Кобрынскага раёна, а таксама сцэнарыі, складзеныя бібліёграфамі бібліятэкі «Роднай краіны дзяржаўныя сімвалы» і «Сімвалы малой радзімы».

1