Сэрцам роднага слова краніся

Печать

Міжнародны дзень роднай мовы ў Арэхаўскай публічнай бібліятэцы адзначылі вусным часопісам “Сэрцам роднага слова краніся”.

Дзеці “адкрывалі” старонкі “Адкуль яны родам”, “Падумай і адкажы”, “Прыказкі і прымаўкі”, “Паспрабуй перакладзі”, склалі кветку-прызнанне роднай мове, даспадобы прыйшлася гульня “Назаві слова”. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з падборкай кніг беларускіх аўтараў “Сябруем з беларускай кнігай” і узялі іх дамоў пачытаць. Добрым дапаўненнем мерапрыемству стаў відэакліп “Дзяўчынка-беларусачка”.

1 1 1 1