Нашы вытокі

Печать

Кобрынская цэнтральная раённая бібліятэка прыняла ўдзел у культурна-спартыўным рэспубліканскім фестывалі “Вытокі. Крок да Алімпу”, які прайшоў у Кобрыне.

Фіналам другага фестывальнага дня стаў літаратурна-музычны салон “Нашы вытокі”, проведзены ў Дзіцячай школе мастацтваў. У цёплай кулуарнай атмасферы прайшла сустрэча з паэтамі – сябрамі літаратурнага клуба “ПаэтыКо”, які працуе пры цэнтральнай раённай бібліятэцы, і сябрамі народнага аматарскага аб’яднання “Белы бусел” Палаца культуры. Да кабрынчан далучыўся сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі, Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы, Міжнароднай асацыяцыі пісьменнікаў і публіцыстаў Міхаіл Кулеш з Брэста, які ў гэтым годзе ўзнагароджаны медалём Максіма Багдановіча.
Тэма малой радзімы ў розных яе праяўленнях: матчына мова, бацькоўскі дом, народныя промыслы, прырода і гісторыя Кобрыншчыны і родных куточкаў – гучала ў вершах паэтаў. Шырэй з іх творчасцю можна было пазнаёміцца на кніжнай выставе “З крыніц народных чэрпаюць натхненне”.
Добрым аздабленнем імпрэзы сталі музычныя нумары.

1 1 1 1 1 1 1 1 1 1

Comments are now closed for this entry