Вершапад па-беларуску

Печать

У інфармацыйна-сэрвісным цэнтры цэнтральнай раённай бібліятэкі праведзены цыкл мерапрыемстваў «Вершапад па-беларуску», прысвечананых Дню беларускага пісьменства.

Гасцямі і ўдзельнікамі мерапрыемства сталі вучні ДУА «Сярэдняя школа № 8 г. Кобрына», навучэнцы «Кобрынскага дзяржаўнага прафесіянальнага ліцэя сферы абслугоўвання».
На працягу мерапрыемства вучні даведаліся аб узнікненні пісьменства і кнігадрукавання на Беларусі, атрымалі звесткі аб выдатных асветніках: Францыске Скарыне, Ефрасініі Полацкай, Кірыле Тураўскім. Вядучыя паведамілі пра святкаванне Дня беларускага пісьменства ў гэтым годзе ў Капылі Мінскай вобласці, распавядалі пра адметныя падзеі ў гэтыя дні. У другой частцы праграмы госці гулялі ў паэтычнае лато “Вершапад па-беларуску”, чытаючы вершы беларускіх паэтаў на пэўныя тэмы. Да гульні далучыліся і кобрынскія паэткі – члены літаратурнага клуба “ПаэтыКо” Марына Міхалюк, Наталля Кандрашук і Алена Котава, якія прапанавалі ўвазе гледачоў асабістыя творы.

1 1 1 1 1 1 1 1 1 1

Comments are now closed for this entry