Паэзія – мая душа

Печать

Чарговае пасяджэнне літаратурнага клуба “ПаэтыКо” ў Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшло ў фармаце літаратурнага салона “Паэзія – мая душа”.

Аўтары чыталі свае вершы, у тым ліку напісаныя для дзяцей у якасці хатняха задання. На ўроку па вершаскладанні адбылося вывучэнне паэтычных фігур мовы.
Асобнай часткай праграмы стаў аповед вучаніцы 10 класа гімназіі Вікторыі Несцярук пра перамогу ў рэспубліканскім конкурсе эсэ “Пуцявінамі беларускага пісьменства”. Віка пісала конкурсную працу пра клуб “ПаэтыКо”. А на пасяджэнні клуба, слухаючы кобрынскіх паэтаў, і сама натхнілася на напісанне вершаў. Пробу пяра дзяўчына агучыла для прысутных і пажадала стаць членам клуба.

1 1 1 1

Comments are now closed for this entry