У рамках Года гістарычнай памяці для вучняў СШ № 6 г. Кобрына, выхаванцаў летняга лагера працы і адпачынку, прайшла інфармацыйная гадзіна «У сімвалах - гісторыя малой радзімы».
У мерапрыемстве прыняў удзел старшы памочнік пракурора Кобрынскага раёна Р. І. Гушчын. Раман Іванавіч расказаў пра значэнне дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь як найважнейшых атрыбутаў суверэнітэту і незалежнасці Айчыны; засяродзіў увагу прысутных на адказнасці (крымінальнай і адміністрацыйнай), якая прадугледжана за знявагу дзяржаўных сімвалаў краіны.
У ходзе мерапрыемства была прадстаўлена слайд-прэзентацыя «Сімвалы малой радзімы». Вучні адказвалі на пытанні віктарыны «Як мы ведаем сімволіку Кобрыншчыны?».
У рамках Года гістарычнай памяці для вучняў СШ № 6 г. Кобрына, выхаванцаў летняга лагера працы і адпачынку, прайшла інфармацыйная гадзіна «У сімвалах - гісторыя малой радзімы».