Багата родная ты, мова

Печать

Да Міжнароднага дня роднай мовы Тэвельская публічная бібліятэка і сельскі клуб арганізавалі літаратурную гасцёўню «Багата родная ты, мова». Прысутных чакалі цікавыя конкурсы: «Калейдаскоп беларускіх прыказак і прымавак», «Заблытунчык», «Раскажы казку», «Беларускія скарагаворкі» і «Свята». Дзеці прачыталі вершы з твораў беларускай літаратурнай спадчыны, паслухалі песні, якія спявалі нашы продкі. Для карыстальнікаў бібліятэкі арганізавана кніжная выстава "Матчына мова - мова Айчыны!".

1 1 1 1