Закон, па якім жыве краіна

Печать

Напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у ПЦПІ цэнтральнай раённай бібліятэкі пачала дзейнічаць выстаўка дзяржаўнага свята «Закон, па якім жыве краіна».

15 сакавіка мы святкуем адно з найважнейшых святаў нашай краіны – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У гэтым годзе гэта свята з'яўляецца асабліва сімвалічным, паколькі прайшоў роўна год з моманту ўступлення ў сілу змяненняў у Асноўны Закон нашай дзяржавы, прынятых на рэспубліканскім рэферэндуме 27 лютага 2022 года.

На выставе прадстаўлены тэксты ўсіх пяці канстытуцый Беларусі, а таксама кнігі, матэрыялы з перыядычных выданняў аб канстытуцыйным развіцці нашай краіны.

2 2