Прэзентацыя новых кніг

Печать

У Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылася прэзентацыя новых кніг члена Міжнароднай асацыяцыі пісьменнікаў і публіцыстаў Надзеі Момлік.

Надзея Іванаўна таксама з’яўляецца актыўнай удзельніцай літаратурнага клуба “ПаэтыКо” пры Кобрынскай бібліятэцы і народнага аматарскага аб’яднання “Белы бусел” пры Кобрынскім Палацы культуры. У гэтым годзе пабачылі свет яе кнігі “Святло Надзеі” (паэзія і проза) і “Ліст з мінулага” (пераклады на беларускую мову з рускай і ўкраінскай). Менавіта з імі Надзея Момлік і пазнаёміла прысутных.
Вяла імпрэзу член Саюза пісьменнікаў Беларусі, кіраўнік клуба “ПаэтыКо” Наталля Кандрашук. Шмат добрых слоў у адрас Надзеі Іванаўны і яе творчасці прагучала з вуснаў гасцей: былога кіраўніка аб’яднання “Белы бусел” Людмілы Лазюк, члена клуба “ПоэтыКо” Сцяпана Давыдзюка, які прысвяціў Надзеі Момлік свае вершы, і іншых. Аздобілі мерапрыемства песні на словы Надзеі Момлік у выкананні Таццяны Гурыш, Галіны Кузіч і Юрыя Харэвіча.

1 1 1 1 1 1 1 1