Свята годнасці, памяці, адзінства

Печать

Напярэдадні дзяржаўнага свята Дня Незалежнасці ў Публічным цэнтры прававой інфармацыі раённай бібліятэкі арганізавана выстава «Свята годнасці, памяці, адзінства».
Дзень Незалежнасці - галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці, якое стала сімвалам нацыянальнага адраджэння дзяржавы, знакам гераізму, доблесці і патрыятызму. На выставе прадстаўлены Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь як асноўны закон дзяржавы, Дэкрэт Прэзідэнта краіны № 1 ад 11 снежня 1996 года «Аб устанаўленні дзяржаўнага свята - Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь», якім зацверджана штогод адзначаць у Дзень вызвалення Беларусі ад гітлераўскіх захопнікаў (3 ліпеня) Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі) як усенароднае свята.
Выстава змяшчае выданні, якія знаёмяць з гераічным мінулым беларускага народа ў барацьбе за вызваленне Радзімы, сучаснымі палітычнымі, сацыяльна-эканамічнымі і культурнымі аспектамі жыцця Рэспублікі Беларусь. Прадстаўлены таксама краязнаўчыя бібліяграфічныя паказальнікі цэнтральнай бібліятэкі, прысвечаныя вызваленню Беларусі, Кобрыншчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Экспазіцыя разлічана на шырокую аўдыторыю.
2 2