Творчы вечар

Печать

Творчы вечар сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі, кіраўніка літаратурнага клуба “ПаэтыКо” Наталлі Кандрашук прайшоў у Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы.

Імпрэза адбылася з нагоды 50-годдзя паэтэсы і 20-годдзя першай публікацыі яе паэтычных твораў у калектыўным зборніку. Наталля Пятроўна чытала вершы, расказвала пра свой шлях у літаратуру, дасягненні і новыя кнігі, адказвала на шматлікія пытанні прысутных.
Павіншаваць юбіляршу прыйшлі дырэктар бібліятэкі, сябры клуба, знаёмыя, прыхільнікі творчасці літаратара.
Дзень мерапрыемства таксама быў і днём нараджэння сябра клуба “ПаэтыКо” Зінаіды Навасад, якая атрымала ў падарунак ад Наталлі Кандрашук яе апошнюю кнігу вершаў “Лабірынты летуценняў”.
Аздобілі свята песні ў выкананні вакальнага гурта бібліятэкараў “Фантазія”.

1 1 1 1 1 1 1 1 1 1 1 1 1 1