Воінскай славай авеяны

Печать

Воінскай славай авеяны : да 200-годдзя з часу перамогі рускіх войск у вайне 1812 г. (Кобрынскі бой): бібліяграфічны паказальнік / УК “Кобринская центральная районная библиотека”, отдел обслуживания и информации; сост. С. Д. Курачук. – Кобрин, 2012. – 20 с.
















 

Кобрын - адзін з найбольш старажытных гарадоў Беларусі, гістарычны лёс якога быў надзвычай складаны. Шматвяковая гісторыя горада напоўнена звесткамі аб адбыўшыхся на яе тэрыторыі ваенных падзеях.

   У Айчынную вайну 1812 г. тут адбыўся Кобрынскі бой,  і была атрымана першая значная перамога рускіх войск у гэтай вайне. Яна ўзняла маральны дух і надзеі рускай арміі і народа пасля многіх дзён адступлення. У гонар кобрынскай перамогі ўпершыню ў гэтую кампанію са сцен Петрапаўлаўскай крэпасці ў Санкт-Пецярбургу прагрымеў пераможны салют.

   У 2012 годзе спаўняецца  200 год  з часу перамогі  рускіх войск у вайне 1812 г. (Кобрынскі бой).     

Бібліяграфічны паказальнік “Воінскай славай авеяны прысвечаны гэтай  гістарычнай падзеі.

       Паказальнік адрасуецца ўсім, хто займаецца вывучэннем роднага краю, цікавіцца сваёй малой радзімай, яе гісторыяй.