Рэкамендацыйны бібліяграфічны паказальнік “Улюбіць у горад цэлы свет” : што чытаць аб Кобрыне”

Печать

Улюбіць у родны горад цэлы свет : што чытаць аб Кобрыне : рэкамендацыйны бібліяграфічны паказальнік / УК “Кобрынская цэнтральная раённая бібліятэка”, аддзел абслугоўвання і інфармацыі; склад. С. Д. Курачук. – Кобрын, 2012. – 11 с.

 
 
Кобрын - горад абласнога падпарадкавання і адміністрацыйны цэнтр Кобрынскага раёна. Гэта адзін з найбольш старажытных гарадоў Беларусі, гістарычны лёс якога быў надзвычай складаны.
Багатая і змястоўная біяграфія ў нашага горада.   У горадзе шмат памятных гістарычных мясцін, помнікаў архітэктуры, скульптуры, прыроды. Многа славутых імён звязана з краем. Людзі, гады, падзеі - усё гэта знаходзіцца ў цэнтры ўвагі шматлікіх публікацый аб Кобрыне.
У 2012 годзе спаўняецца 725 гадоў з часу першага ўпамінання Кобрына ў Іпацьеўскім летапісе.
Рэкамендацыйны бібліяграфічны паказальнік “Улюбіць у горад цэлы свет” : што чытаць аб Кобрыне прысвечаны гэтай цудоўнай даце.
Паказальнік адрасуецца ўсім, хто займаецца вывучэннем роднага краю, цікавіцца сваёй малой радзімай.