Залатая зорка Кобрына

Печать

Залатая зорка Кобрына : біябібліяграфічны паказальнік / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. С. Д. Курачук. – Кобрын : Цэнтральная раённая бібліятэка, 2019. - 28 с. : іл. – (Серыя «Асоба ў гісторыі малой радзімы»).

Біябібліяграфічны паказальнік прысвечаны Герою Савецкага Саюза, Ганароваму грамадзяніну горада Кобрына Уладзіміру Мікалаевічу Кірмановічу (1919-2001). Паказальнік змяшчае біяграфічны нарыс, спіс крыніц аб яго жыцці і дзейнасці. Адрасаваны ўсім тым, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю, дасягненнямі людзей, якія ўнеслі асабісты ўклад у развіццё нашай малой радзімы.
Выданне мае наступную структуру:
Біяграфічны нарыс
Дзяцінства і юнацтва
Ваенная служба
Подзвіг Героя Савецкага Саюза
Пасляваенныя гады
Памяць
Бібліяграфічныя матэрыялы
У паказальніку выкарыстаны фатаграфіі з архіваў Кобрынскага ваенна-гістарычнага музея імя А. В. Суворава і музея дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 2 г. Кобрына».

1