Краязнаўчая дзейнасць сельскай бібліятэкі

Печать

Краязнаўчая дзейнасць сельскай бібліятэкі : метадычныя рэкамендацыі / Кобрынская раённая централізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. гал. бібліёграф С. Д. Курачук. – Кобрын, 2018. – 64 с.

 

 1


Метадычныя рэкамендацыі «Краязнаўчая дзейнасць сельскай бібліятэкі» прызначаны бібліятэчным работнікам у дапамогу арганізацыі краязнаўчай работы.
Краязнаўства заўсёды з'яўлялася адным з прафесійных, прыярытэтных напрамкаў дзейнасці любой бібліятэкі. Абвяшчэнне 2018 г. Годам малой радзімы надае новы імпульс краязнаўчай дзейнасці бібліятэчных устаноў.
Мэта рэкамендацый - не толькі ўпарадкаванне краязнаўчай дзейнасці публічных бібліятэк, але і замацаванне рацыянальных і эфектыўных формаў і метадаў работы, адлюстраванне новых магчымасцяў, звязаных са зменай агульных умоў і задач у рабоце бібліятэк.